BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У сакавіку пераследавалі па палітычна матываваных крыміналках цэлыя сем’і

Гэта вынікае са справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”. Паводле звестак праваабаронцаў, у сакавіку ў крымінальным парадку паводле палітычных матываў маглі быць асуджаныя не менш за 165 чалавек. Гомельская і Берасцейская вобласці апынуліся ў лідарах па крымінальных судах: там судзілі 24 і 20 чалавек адпаведна.

Здымак ілюстрацыйны

У сакавіку “адбыўся ўсплёск паведамленняў афіцыйных рэсурсаў Следчага камітэта аб тым, што ў дачыненні да эмігрантаў, вымушаных пакінуць Беларусь праз рызыку палітычнага пераследу, распачатыя справы ў рамках спецыяльнай вытворчасці”. Паводле шэрагу спраў прадстаўнікі сілавых органаў праводзілі ператрусы па месцы іх рэгістрацыі. Адным з найбольш істотных рэпрэсіўных інструментаў з боку ўладаў з’яўляецца крымінальны пераслед па палітычных матывах цэлых сем’яў і груп сваякоў, падкрэслілі праваабаронцы.