BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У шасці гарадах Беларусі зафіксавана эпідэмія рэспіраторных інфекцый

У шасці беларускіх гарадах медыкі зафіксавалі эпідэмію рэспіраторных захворванняў. Пра гэта выданне “Зеркало” даведалася з унутранай справаздачы сістэмы аховы здароўя, атрыманай пры дапамозе BELPOL.

Фота: sroki.net

У справаздачы падаюцца звесткі па захворваннях з 10 па 16 сакавіка. Таксама там гаворыцца пра сітуацыю на 17 сакавіка.

У 18-ці самых буйных гарадах краіны за тыдзень эпідэміёлагі зарэгістравалі 78 тысяч 167 выпадкаў рэспіраторных захворванняў. Гэта значна больш, чым за такі ж тыдзень год таму — прырост склаў амаль 36 працэнтаў. 

Эпідэмічны парог па рэспіраторных інфекцыях быў перавышаны ў шасці гарадах. Гэта Віцебск, Барысаў, Бабруйск, Полацк, Наваполацк і Гародня. Пра эпідэмію таксама можна было гаварыць у дзвюх абласцях — Віцебскай і Менскай.