BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Сетцы выявілі базу лагінаў і пароляў карыстальнікаў папулярных сэрвісаў

У Сетцы выявілі базу з 149 мільёнаў лагінаў і пароляў карыстальнікаў папулярных сэрвісаў, такіх  як  Gmail, Facebook, Instagram, Yahoo, Netflix і Outlook.

Здымак ілюстрацыйны з адкрытых крыніц

Пра знаходку паведаміў эксперт па кібербяспецы Ерамія Фаулер. Найбольш пацярпелі карыстальнікі Gmail — у базе было 48 мільёнаў уліковых запісаў. Эксперт адзначыў, што база не была зашыфраваная і выглядала як актыўны праект.

Дадзеныя ўдалося выдаліць, але на гэта спатрэбіўся больш як месяц. Карыстальнікам раяць не выкарыстоўваць паролі паўторна і ўключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю.

Беларускае Радыё Рацыя