BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У СІЗА забаранілі даваць інфармацыю пра арыштаваных не сваякам

У некаторых беларускіх следчых ізалятарах пачалі ўводзіцца жорсткія абмежаванні на атрыманне інфармацыі пра месцазнаходжанне арыштаваных. Паводле звестак магілёўскага праваабарончага каналу Mayday, такое распараджэнне на пачатку тыдня атрымалі ад начальства дзяжурныя Магілёўскага СІЗА, якое ўваходзіць у склад Турмы № 4. Вядома таксама, што такія самыя правілы ўвялі ў СІЗА № 1 у Менску.

Фота: ПЦ “Вясна”

Раней, пакуль прысуд не ўступіў у законную моц і чалавек чакаў апеляцыі, любы ягоны знаёмы ці сябар мог патэлефанаваць альбо зайсці ў СІЗА, каб даведацца, ці не этапавалі вязня ў калонію. Гэта было крытычна важна для сем’яў з іншых гарадоў, бо яны прасілі знаёмых праверыць чалавека, каб не ехаць сотні кіламетраў з цяжкімі перадачамі, часта дарэмна.

Цяпер жа звесткі даюць пры выкананні дзьвюх умоваў: па-першае, вы павінны быць блізкім сваяком, а па-другое, мусіце прыйсці або прыехаць асабіста і пацвердзіць сваяцтва дакументамі.