Увечары ў нядзелю ў Слуцкім раёне каля вёскі Навінкі на пажары ў полі загінуў 11-гадовы хлопчык. Як паведамляе Следчы камітэт, дзеці ва ўзросце 10-13 гадоў гулялі каля цюкоў з саломай.
Хтосьці з іх запальнічкай падпаліў іх. Дзеці спрабавалі самастойна ліквідаваць узгаранне, але нічога не атрымалася. Сястра загінулага прыбегла да бабулі і расказала пра пажар, а яна выклікала ратавальнікаў. Яны і знайшлі падчас ліквідацыі пажару цела дзіцяці.
У выніку пажару знішчаныя 35 тон саломы ў рулонах. Прычына пажару — “свавольства дзяцей з агнём”, піша прэс-служба МНС.
Беларускае Радыё Рацыя