BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Смаргоні абрынуўся мост

У Смаргоні абрынуўся мост праз рэчку і разам з ім — аўтавышка, якая стаяла на мосце. Здарэнне адбылося 29 жніўня каля 11:30 на вуліцы Леніна ў Смаргоні.

Кіроўца і пасажыр на аўтавышцы «ГАЗ», якая належыць мясцовай ЖКГ, мянялі лямпы электрычных ліхтароў. Наступны этап працы знаходзіўся за пешаходным мостам. Кіроўца аўтавышкі пачаў перасякаць мост, а ягоны напарнік знаходзіўся на рабочай платформе. Ад цяжару грузавога аўтамабіля мост абрынуўся, распавялі ў ДАІ.

Згодна з паведамленнем ДАІ, «сур’ёзных траўмаў ніхто не атрымаў», падрабязнасці стану кіроўцы і пасажыру ГАЗ ведамства не паведамляе.

Па факце здарэння праводзяць праверку.