У Смаргоні і раёне «зачыстка» закранула не менш чатырох дзясяткаў чалавек. «Працуюць» таксама лідскія аператыўнікі. Нагоды для затрымання людзей самыя розныя: удзел у мірных акцыях яшчэ ў 2020 годзе, падпіскі на «экстрэмісцкія» сайты і тэлеграм-каналы, пастаўленыя подпісы ў 2020 годзе за кандыдатаў на выбарах, дапамога сем’ям палітвязняў, атрыманне дапамогі ад ініцыятыў. Затрымліваюць і тых, хто пастаянна жыве ў горадзе і тых, хто вяртаецца з-за мяжы.
Супраць некаторых распачалі крымінальныя справы паводле артыкулаў 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і 361 КК (Заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы).
У Слоніме было затрымана не менш дзесяці чалавек, у тым ліку вядомых людзей, некаторым ужо прысуджаны адміністрацыйны арышт на 15 сутак. Некаторым пагражаюць крымінальнымі справамі.
Гарадзенская праваабарона