У пералік “асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, дададзены яшчэ 22 чалавекі.
Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.714 пазіцый. Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя па крымінальных артыкулах, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу, аднак прысвоены праваабаронцамі статус палітвязня маюць толькі трое з іх.
Пры гэтым, згодна з дакументам, пакаранне адбываюць 14 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя