BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У “спіс экстрэмістаў” дададзеныя 24 чалавекі

У спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, дададзеныя яшчэ 24 чалавекі. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.066 пазіцый. 

17 з 24 чалавек унесеныя з адзнакай “адбывае пакаранне”. Сярод іх 7 палітвязняў: журналіст Ігар Ільяш, асуджаныя па справе “Беларускага Гаюна” Максім Федаровіч і Фёдар Кандзіранда (асуджаныя па справе ініцыятывы “письмо.бел” Аляксандр Лыкшын, Аляксандр Мазур і Павел Каранюхін, а таксама прыгавораны да 1,5 года зняволення Аляксандр Хомчык.

Беларускае Радыё Рацыя