
12 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт “Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Сярод іншых, у спіс дадалі палітзняволенага Аляксея Краснагіра, 65-гадовага Генадзя Дарожкіна і 21-гадовага Антона Кашаеда.
Да допіса далучаны апошні “Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Крыніца: t.me/viasna96






