BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У “Спіс экстрэмістаў” дадалі яшчэ 22 прозвішчы — цяпер у ім 5073 чалавекі

21 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт “Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Сярод іншых, у спіс дадалі Паўла Данэйку, палітвязня Аляксандра Дарагакупца , былога кіраўніка ліквідаванай партыі “Зялёныя” Дзмітрыя Кучука.

Да допіса далучаны апошні “Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.