У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 36 прозвішчаў — цяпер у ім 4692 чалавекі.
22 лістапада МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова Міхаіла Лапунова, завочна асуджанага Валера Водзіна, гісторыка Ігара Мельнікава.
Крыніца “Вясна”






