BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 37 прозвішчаў

У так званы спіс “асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, дададзеныя яшчэ 37 чалавек. Цяпер у размешчаным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў пераліку 6.298 пазіцыяў.

Фота: БелТА

У прыватнасці, у спіс унесеная група палітвязняў са Смаргоні Марат Валюк, Вольга Міраненка, Святлана Кашкель, Рыта Навумава, Уладзімір Казлоўскі і Наталля Пупкевіч. У спіс унесена і грамадзянка Украіны, былая палітвязняволеная Марыя Місюк, засуджаная паводле справы “Чорных салаўёў”. Дзяўчына была вызваленая ў лістападзе мінулага году.