BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 40 чалавек

13 верасня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі завочна асуджанага журналіста і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча, палітзняволеную Наталлю Крук , якая адмовілася адказваць на пытанні прапагандыста Азаронка, а таксама музыку і прадпрымальніка Глеба Дудко.

Крыніца: “Вясна”