BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 40 прозвішчаў

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 40 прозвішчаў — цяпер у ім 5297 чалавек.

Фота: Sergei Bobylev/TASS/dpa/picture alliance

16 траўня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да так званай «экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі блогера Сяргея Бяспалава, прадстаўнікоў менскага стартап-хаба «Імагуру» Таццяну Марыніч, Анастасію Хамянкову, Яўгена Пугача, а таксама беларускіх добраахвотнікаў Арцёма Бігеля, Вячаслава Граноўскага, Ігнація Кірэева, Анастасію Махамет, Яна Мельнікава.