BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У «спіс экстрэмістаў» уключылі жонку глыбоцкага палітвязня Аляксандра Шарабайкі

Імя 48-гадовай Алены Шарабайкі з’явілася ў абноўленым «Пераліке грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Там пазначана, што жанчыну асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК і што яе «судзімасць не пагашана» — верагодна, Алене прызначылі «хатнюю хімію».

Вядома, што пасля выбараў да жанчыны неаднаразова прыходзілі з ператрусамі, а таксама прызначалі ёй буйныя штрафы.

Яе муж — палітзняволены Аляксандр Шарабайка — знаходзіцца за кратамі амаль 2 гады. Спачатку яму прызначылі 1,5 года калоніі за «абразу Лукашэнкі», а потым прысудзілі 6 гадоў зняволення за «абразу прадстаўніка ўлады» і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

вясна