BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У “спіс тэрарыстаў” КДБ унёс трох палітвязняў

У спіс так званых «тэрарыстаў» КДБ унёс трох палітвязняў. Спіс папоўнілі прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітвязнямі Павел Шорахаў, Аляксандр Судніковіч і Антон Ільін.

Здымак ілюстрацыйны

Падставай для дадавання да спісу стала “ўступленне ў законную сілу” прысудаў, вынесеных згаданым асобам за распальванне варожасці або варажнечы. Аляксандр Судніковіч абвінавачваўся таксама ў стварэнні экстрэмісцкага фармиравання, абразе прэзідэнта і прадстаўніка ўлады.

На сёння ў гтым “спісе тэрарыстаў” 1.352 пазіцыі і 1.249 чалавек, з іх 555 – грамадзяне Беларусі. Абвешчаным “тэрарыстамі” зняволеным забаронена атрымліваць грашовыя пераводы.