BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У “спіс тэрарыстаў” унеслі яшчэ чатырох беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” — там з’явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек.

Сярод іх 37-гадовы Віталь Коршун, 44-гадовы Аляксандр Пелеш, 50-гадовы Віктар Баркет, 35-гадовы Дзмітрый Гут.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1163 чалавекі, з іх 404 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1172 пазіцыі, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

Крыніца: t.me/viasna96