23 верасня ў Менскім гарадскім судзе пачнуць завочна судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна. Разам з ім па справе будуць судзіць яшчэ 4 супрацоўнікаў кампаніі. Іх абвінавачваюць паводле 2 артыкулаў крымінальнага кодэксу, ім пагражае да 7 гадоў зняволення.

«Судзіць будуць Марыну Баярчук — гэта галоўны бухгальтар, Алену Варашкевіч — фінансавы дырэктар. Аляксандар Салаўёў — гэта дырэктар прадпрыемства. Ён стаў ім ужо ў перыяд ліквідацыі „Новага зроку“. Нават галоўную медсястру Тацяну Ярмольчык абвінавацілі», — распавёў Каўрыгін.
Крыніца: @zerkalo_io:






