У судзе Маскоўскага раёна Берасця адразу пяць чалавек абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах. Мясцовых жыхароў — Маргарыту Ацемасаву, Ганну Васільеву, Арцёма Ботава, Андрэя Салапуру, Аляксандра Якубука — асудзілі за ўдзел у акцыі 10 жніўня 2020 года.

Суддзя Марына Скалковіч прызначыла ім ад двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калоніі. Такім чынам, паводле падлікаў праваабаронцаў, ужо вядома пра 25 асуджаных за паслявыбарчыя пратэсты ў Берасці 10 жніўня.
Праваабаронцы нагадваюць, што за тую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе і ўсім фігурантам прызначалі калонію.
Беларускае Радыё Рацыя






