BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з беларускімі журналістамі-палітвязнямі ў Таліне

На пачатку лістапада прадстаўнікі Міністэрства замежных адносін Канады і арганізацыі «Журналісты за правы чалавека» разам з беларускімі незалежнымі журналістамі ў выгнанні сабраліся перад МЗС Эстоніі, каб яшчэ раз нагадаць свету пра зняволеных журналістаў, якія сядзяць у турмах Беларусі.

Нагадаем, што сёння ў беларускіх турмах па палітычных прысудах сядзяць 36 супрацоўнікаў медыя. Рэпрэсіі ўнутры краіны нарастаюць з набліжэннем так званых «прэзідэнцкіх выбараў». Беларуская асацыяцыя журналістаў працягвае Марафон салідарнасці, каб свет не забываўся: журналісты — не злачынцы!

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baj.media