У беларускім бары-прасторы 5327 у цэнтры грузінскай сталіцы Тбілісі 1 снежня 2024 году а 18-й гадзіне адбудзецца лекцыя беларускага актывіста Аляксея Аўчыннікава.

Пра падрабязнасці гэтай сустрэчы распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
Вядомы беларускі даследчык журналіст і эколаг Аляксей Айчыннікаў распавядзе, як экалагічна падыходзіць да спажывання тавараў. У сваёй лекцыі Аляксей распавядзе пра тое, што такое крытычнае спажыванне, што такое цыркулярная эканоміка. Можна будзе пагаварыць пра лайфхакі, якія дазваляюць не толькі скараціць вашае спажыванне тавараў, але і зрабіць яго больш якасным.
Беларускае Радыё Рацыя






