Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі падпісаў дакументы, якія дазваляюць будаўніцтва аб’язной дарогі ў ваколіцах Бельска-Падляшскага.
Кошт кантракту склаў больш за 77 мільёнаў злотых. Выканаць усе будаўнічыя работы плануюць цягам двух гадоў.
— Гэта добры і важны момант для жыхароў нашага раёна. Сёння я буду падпісваць дакументы для завяршэння інвестыцыйнага працэсу аб’езду Бельска Падляскага. Гэта нацыянальная дарога 66, і мы злучым яе з нацыянальнай дарогай 19. 3 кіламетры дарогі, 3 кругавыя развязкі і адна праезная частка, мост, віядук, вадавод, так што ўся дарожная інфраструктура будзе добрая. І гэты абход Бельска, нарэшце ажыццявіцца.
Інвестыцыі, укладзеныя ў будаўніцтва дарогі, забяспечаць эканамічнае развіццё для ўсяго рэгіёна. Таксама дзякуючы сучаснай дарожнай сістэме павысіцца бяспека і камфорт жыхароў Бельска і ваколіц.
Беларускае Радыё Рацыя