У Варшаўскім універсітэце адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Ідэнтычнасць, войны і рэвалюцыя ў Усходняй Еўропе ў 20-21 стагоддзі». Размова вялася ў асноўным вакол Беларусі і яе калектыўнай ідэнтыфікацыі, гаворыць Ігар Станкевіч, прадстаўнік Беларускага інстытуту публічнай гісторыі ў Варшаве:
— Як мы ацэньваем сучасны стан беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Ці паўплывалі на нашу ідэнтычнасць падзеі 2020 года, а таксама агрэсія Расеі супраць Украіны. І таксама мы абмеркавалі, якія крокі ў галіне культуры трэба зрабіць, каб узняць стан нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Паводле незалежнага выдаўца Андрэя Янушкевіча, беларусам цяжка будаваць сваю ідэнтычнасць з відавочных прычын:
— Гэта і падабенства моў да расейскай і польскай, рэлігійныя супярэчнасці, калі нас цягнулі то да каталіцызму, то да праваслаўя, то было ўніяцтва. Праблема таксама заключаецца ў самой назве — Белая Русь.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Назва Белая Русь не дае нам знайсці фундамент дзяржаўнасці і як бы паказвае дарогу на Усход. Сёння ў свеце нас ўспрымаюць стэрэатыпна як частка расейскай прасторы, кажа Андрэй Янушкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя