BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве абмеркавалі лёс беларускага катыньскага спісу

У Witrynie Domu Wschodniego адбылася сустрэча беларусаў Варшавы з супрацоўніцай Катыньскага музею ў Варшаве, беларускай пісьменніцай Святланай Курс. Тэма сустрэчы: лёс беларускага катыньскага спіса.

Нядаўна Расея зноў захацела перапісаць катыньскую трагедыю аб расстрэле польскіх ваеннапалонных. Нібыта знойдзены новыя дакументы, якія пацвярджаюць, што расстрэл у Катыні ажыццяўлялі немцы ў 1941 годзе.

Кажа Святлана Курс:

-Мы з гэтым катэгарычна не можам пагадзіцца і мы ладзім такія сустрэчы. Але нельга сказаць, каб гэта была вялікая арганізацыя. Таму што для мяне вельмі важна, каб гэта была штодзённая і, не тое каб праца, а штодзённая памяць. Рабочая памяць. Таму што, як мы бачым, гэтыя гісторыі паўтараюцца. І з усё большым кашмарам. Мы не можам абудзіцца з гэтага кашмару. І таму трэба трымаць сябе ў свядомасці.

Увесну 1940 года супрацоўнікі НКВД расстралялі каля 22-х тысяч ваеннапалонных польскага войска, сярод якіх было 3870 беларусаў. Паводле Святланы Курс, пра палову з гэтага спіса нічога не вядома. І пакуль будзе рэжым Лукашэнкі, архівы беларускага катыньскага спісу будуць закрыты.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя