Ужо заўтра, 26-га студзеня, у Варшаве адбудзецца вялікі марш з удзелам палітыкаў і музыкаў, прысвечаны выбарам у Беларусі.

З прамовай і творчым выступам далучыцца да падзеі і беларускі рок-артыст Піт Паўлаў. Ён патлумачыў нашаму радыё, чаму яму важна далучыцца да імпрэзы:
– Па шчырасці, я зараз cпрабую далучацца да ўсіх апазіцыйных ініцыятыў, хаця б сабой іх як-небудзь злучыць разам. Зараз мала што адбываецца, і яны пачынаюць шукаць у сабе ўнутры нейкія праблемы. Нашы людзі, у якіх ёсць адна вялікая агульная праблема і цяпер ёсць адна вялікая мэта, яны, на жаль, вельмі раз’яднаныя. І магчыма, мой удзел каго-небудзь аб’яднае, магчыма, не ведаю.
Выступ Піта Паўлава адбудзецца каля помніка Каперніку. Пачатак мерапрыемства запланаваны на 12:00 на плошчы Трох Крыжоў.
Беларускае Радыё Рацыя