BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі

У Варшаве ля помніка Каперніку адбылася чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнямі, напамін вольнаму свету пра Беларусь і выказванне салідарнасці з Украінай, ад зыходу вайны ў якой залежыць лёс Беларусі.

акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве

Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскага аб´яднання «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

-Камфорт ці каштоўнасці, пакора, альбо змаганне ўсё жыццё – кожны робіць свой выбар сам.  Мы ведаем, што адкрылі межы, але мы ўсё чакаем нашых закладнікаў, як сказаў Трамп. Чакаем нашых людзей з турмаў.

Удзельніца акцыі Святлана:

-Тэма Украіны заўсёды прысутнічае на нашых акцыях. Таму што ў нас з імі адна бяда – трэці наш сусед.

Завяршылася акцыя традыцыйным агульным фотаздымкам на памяць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя