
У Беларускім Доме Варшавы адбылася асветніцкая канферэнцыя да Дня Волі, якую арганізаваў нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь». Выбітнымі асобамі былі прачытаны лекцыі, прысвечаныя БНР. Сярод лектараў кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк, дэпутат Незалежнасці Сяргей Навумчык і прафесар Алесь Смалянчук.
Гаворыць Зянон Пазьняк:
— Нацыянальная ідэя для ўсіх народаў, якія ішлі за свабоду, якія пазбаўляліся імперскага прыгнёту, была адна — стварэнне незалежнай дзяржавы, гэта галоўнае да чаго ішоў рух.
Імпрэза сабрала нямала маладых беларусаў, жадаючых ведаць сваю гісторыю. Яны з задавальненнем праслухалі лекцыі і цёпла ўспрынялі мастацкае чытанне вершаў. Гаворыць журналіст Вітаўт Сіўчык:
— Гэта была сапраўды моцная падзея. Бачна, што тут сабраліся людзі, якія любяць Беларусь і якія таксама на годным роўні маглі прэзентаваць нашую Беларусь — хтосьці павінен быць у парламенце вольнай Беларусі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Зянон Пазьняк выступіў на канферэнцыі не толькі як навуковец, але і як таленавіты артыст. Ён цудоўна прачытаў урывак са сваёй п’есы «Інсургенты», чым выклікаў шчырыя апладысменты публікі.











Беларускае Радыё Рацыя






