BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылася імпрэза памяці Ігара Ледніка

12 снежня Рух Салідарнасці «Разам» правёў круглы стол памяці праваабаронцы і актывіста прадпрымальніцкага руху, палітзняволенага Ігара Ледніка.

У гэты дзень Ігару Ледніку споўнілася б 64 гады. Інвалід-сардэчнік Ігар Леднік быў асуджаны на тры гады калоніі нібы за паклёп на дыктатара Лукашэнку. Слабы здароўем чалавек не вытрымаў катавальных умоваў бабруйскай калоніі №2 і праз два гады зняволення памёр, – гаворыць сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алег Макаеў:

– Ігар Леднік быў актывістам прадпрымальніцкага руху, праваабаронцам, грамадска-палітычным дзеячам, экспертам «Усходняга партнёрства». Яго дзейнасць была шматграннай. Стаяў на пазіцыях «Будапешцкая мемарандуму» і вяршэнства міжнароднага права.

Падчас круглага стала актывіст і праваабаронца Руслан Гусейнаў расказаў пра сваю зямлячку актывістку з Пінску, якую міліцыянты давялі да самагубства, – Святлану Круцікаву.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя