BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбылося свята для дзяцей беларускіх палітвязняў

У Варшаве адбылося свята для дзецей беларускіх палітвязняў “Навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі”.

Госці падзеі не толькі пачаставаліся прысмакамі ды атрымалі падарункі, але і ўбачылі пастаноўку “Сумны суп” ад тэатра “Прыехалі”.

Распавядае яго сузаснавальнік, рэжысёр і акцёр Аляксандр Енджэеўскі:

– Мы ад самага пачатку рабілі гэты спектакль як сямейны. Канешне, гэта самае галоўнае. Але нашай мэтай было і данесці трошкі цеплыні і бацькам. Як кажуць, задаволеныя бацькі, – гэта шчаслівыя дзеці. І таму для нас вельмі прыемна бачыць усмешкі на тварах і дзяцей, і добры позірк бацькоў. Тады мы бачым, што нешта добрае і цёплае мы прынеслі ў такое светлае свята як Раство.

Чаканым госцем імпрэзы стаў і беларускі Дзед Мароз – Зюзя.

Падзея адбылася пры падтрымцы тэатру “Дзея Другая”, фундацыі “Тутака”, Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” і Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы і краінах балтыйскіх.
Арганізатары мерапрыемства – Музей Вольнай Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя