Першы дзень кангрэсу па палітвязнях адбыўся сёння ў Варшаве. У другі дзень наведвальнікаў чакае Фэст на Вісле “#67 Вольны дзень”.

А дыскусіі і прэзентацыі на вострыя тэмы працягнуцца ў нядзелю, 28 верасня, у Познані. Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская распавяла, чаго чакае ад завяршальнага дня Кангрэсу:
-Я па-першае, разлічваю, што гэта будзе вельмі класны нэтворкінг. У яго фокусе мы будзем абмяркоўваць выхад 51 чалавека. Як мы можам супольна, вельмі хутка рэагаваць, якія ў нас ёсць уласныя інструменты і які ёсць патэнцыял у кожнай асобнай арганізацыі, фонда ці ініцыятывы, і што нам патрэбна, каб гэтай дапамогі было дастаткова, каб гэта было эфектыўна.
Сёлета Кангрэс па палітвязнях ладзіцца другі раз. Упершыню ён адбыўся год таму ў Чэхіі.
Цалкам гутарка:
* * *
Цяперашнія вызваленні беларускіх палітвязняў немагчыма назваць сапраўднымі. “І гутарка тут не толькі пра жаданні саміх зняволенных, але і пра іх жыццёвыя патрэбы”, – распаваў праваабаронца «Dissidentby» Вячаслаў Касінераў.

-Мы ні ў якім разе не можам дапусціць, каб нарматыўнасцю стала практыка вывазу людзей з краіны, прымусовае высяленне чалавека, калі ён незразумела ў якім статусе, без дакументаў. Бо гэта мае на ўвазе парушэнне базавых правоў чалавека. То бок, добра, што мы тут ёсць, арганізацыі, якія дапамагаюць, моцныя дыяспары. Але ўявім, што гэтага не было б. Рэжым не паклапаціўся, што чалавек будзе піць, пасля перасячэння літоўскай мяжы, што ён будзе есці, дзе ён будзе спаць. Людзей выкідваюць у невядомасць. Гэта сур’ёзнае міжнароднае злачынства, якое ні ў якім выпадку нельга разглядаць як вызваленне.
Вячаслаў Касінераў сёння прымае ўдзел у Кангрэсе па палітвязнях, які адбываецца ў Варшаве. Ён выступіў спікерам панэлі “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2025 годзе: новыя тэндэнцыі і выклікі. Жыццё пасля турмы”.
Актыўна бяруць удзел у кангрэсе і самі экс-палітзняволенныя. Сярод выступоўцаў – Наталля Дуліна, Ксенія Луцкіна і іншыя. Далучылася да і падзеі ў якасці слухачкі і Вольга Філатчанкава, выкладчыца БРУІР, якая вызвалілася ў 2022-м годзе. Яна падзялілася сваім меркаваннем пра івэнт:
-Мне падабаецца, што ўсё вельмі канструктыўна праходзіць. Уздымаюцца дастаткова вострыя пытанні, і спадзяюся, што яны будуць неяк вырашаны. Я, напрыклад, сама пастараюся нешта прапанаваць наконт вызвалення, наконт дапамогі. І спадзяюся, што мы прыйдзем да нейкай агульнай думкі, як дапамагаць людзям і як менш сварыцца.
Нагадаем, у Познані Кангрэс працяганецца ў нядзелю, 28 верасня.
Цалкам матэрыял:





















* * *
У Варшаве адбываецца ІІ Кангрэс па палітзняволеных. Ён будзе ладзіцца 3 дні. Там абмяркоўваецца сітуацыя з правамі чалавека, жыццё пасля турмы; праца дэмакратычных сіл і міжнародных арганізацый па падтрымцы і вызваленні палітвязняў. У сустрэчах удзельнічаюць былыя зняволеныя, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і міжнародных арганізацыяў.















Беларускае Радыё Рацыя






