BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбываюцца слуханні па пытанні палітычных зняволеных

У Варшаве адбываюцца слуханні па пытанні палітычных зняволеных. Падзея ладзіцца 2 і 3 снежня. У праграме — выступы палітычных і грамадскіх дзеячаў, дыскусіі.

Вынікі першага дня падводзіць спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў:

– Мы бачылі  прадстаўленне пазіцыяў палітычных структураў дэмакратычных сілаў з даволі рознымі поглядамі адносна стратэгіі вызвалення палітычных зняволеных. Прычым, што цікава, як і бок, які казаў пра ўзмацненне ціску як стратэгію вызвалення, так і бок, які казаў пра больш акцэнтаў на дыялогу і перамоваў як стратэгіі вызвалення, не выключаюць ні санкцый, ні ціску ў сэнсе выкарыстання пры перамовах ці наадварот выкарыстанне ў перамовах стратэгіяў пры дамінантных падыходах адносна ціску і санкцыяў. То бок ёсць нейкі патэнцыял збліжэння.

“Задача слуханняў  –   агучыць розныя пазіцыі і падыходы да вызвалення, а затым наблізіць пазіцыі і выпрацаваць адзіную рэзалюцыю”, – дадаў Андрэй Ягораў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя