BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адсвяткавалі Дзень Волі

У сталіцы Польшчы 28 сакавіка прайшоў марш беларусаў і ўрачыстая частка святкавання ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Акцыя дэмакратычных сілаў з удзелам гістарычных рэканструктараў і Вольнага хору пакінула яркае ўражанне.

Клуб Inviktus

Сотні ўдзельнікаў выйшлі на вуліцы польскай сталіцы, каб разам адзначыць нацыянальнае свята, выказаць салідарнасць і нагадаць: барацьба за свабоду Беларусі працягваецца.

Да шэсця далучылася Святлана Ціханоўская. Разам з беларусамі яна прайшла па цэнтры Варшавы пад бел-чырвона-белымі сцягамі — сімвалам стойкасці, годнасці і надзеі. Удзельнікі маршу пранеслі 330-метровы сцяг, а саму акцыю суправаджалі музыка, выступы артыстаў і кірмаш беларускай супольнасці.

У адзначэнні таксама ўзялі ўдзел польскія палітыкі і грамадскія дзеячы, у тым ліку Гжэгаж Схетына — старшыня Камітэта па замежных справах Сената Польшчы, былы міністр замежных справаў, а таксама дэпутат Сейма Аліцыя Лепкоўска і грамадска-палітычны дзеяч Адам Міхнік.

Напрыканцы шэсця Святлана Ціханоўская звярнулася да прысутных:

«Мы выходзім, таму што нельга не выходзіць. Нельга сядзець, маўчаць, проста перачакаць. Ніхто акрамя нас саміх, беларусаў, свабоду за нас не здабудзе.

Мы выходзім сёння за нашых палітвязняў… І мы будзем выходзіць, пакуль кожны і кожная не апынецца на волі.

Мы выходзім, каб аднавіць справядлівасць. Каб спыніўся тэрор. Мы патрабуем поўнай палітычнай амністыі.

Мы выходзім — у рэшце рэшт, проста таму, каб пабачыць адно аднаго. Пагаварыць. Натхніцца. І падзякаваць.

І я веру, што ў нас усё атрымаецца. І разам мы ўсё адолеем!

Жыве Беларусь!»

Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Марш беларусаў у Варшаве
Дзень Волі ў Варшаве
Клуб Inviktus
Клуб Inviktus
Кацярына Ваданосава
Павел Латушка
Святлана Ціханоўская
Дзень Волі ў Варшаве
Клуб Inviktus
Аляксандр Дзікавіцкі
Дзень Волі ў Варшаве
Вольны хор

Фота і відэа Беларускага Радыё Рацыя