BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адзначылі гадавіну поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны

Раніцай 24-га лютага ўкраінскія актывісты абудзілі расейскіх дыпламатаў гукамі выбухаў, стрэлаў і сігналаў з паветра. А ўвечары каля амбасады Расеі ў Польшчы прайшла акцыя салідарнасці.

Да яе далучыліся палітычныя і грамадскія дзеячы, акцёры, журналісты. Распавядае суарганізатарка мерапрыемства, прадстаўніца аб’яднання «Еўрамайдан-Варшава» Вікторыя Пагрэбняк.

— Сапраўды, чорная дата для ўсіх нас. Мы разумеем, колькі бязвінных мірных жыхароў мы ўжо страцілі, наколькі чорнай стала дата 24 лютага для ўсёй Украіны і для ўсяго свету.
Мы хацелі ўшанаваць памяць гэтых ахвяраў расейскай агрэсіі не толькі за апошнія два гады, але і за апошнія 10 гадоў — столькі доўжыцца вайна. Мы таксама хацелі гэта падкрэсліць, што вайна не скончылася, і хацелі абудзіць свет, каб ён не забыўся, што Украіне сёння як ніколі патрэбна наша падтрымка

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Па падліках арганізатараў, ва ўкраінскай акцыі ў Варшаве прынялі ўдзел каля 20 000 чалавек.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя