У Варшаве актыўна працуе беларускі дабрачынны фонд «Дар лёсу». У фондзе рэальна ідзе дапамога найбольш уразлівай групе змушаных беларускіх эмігрантаў-пенсіянераў і сем´ям з дзецьмі-інвалідамі, былым палітвязням.

І ўсё гэта робіцца без грантавай падтрымкі, гаворыць арганізатар фонду Ліка Коян:
– Я б так сказала: мы прадукт сучаснай грамадзянскай супольнасці, мы не атрымліваем ніякага фінансавання, тым больш мы ні капейкі не атрымліваем ад фінансавання, накіраванага на падтрымку беларусаў. Мы існуём самі за конт сваіх сродкаў, за конт сродкаў нашых спонсараў, якія бачаць нашу працу і бачаць, што кожная капейка сыходзіць мэтанакіравана.
Паводле Лікі Коян, фонд не можа расці, як хацелася б, але ён расце. З аднаго боку, гэта добра, бо можна рабіць усё больш і больш, а з другога боку, гэта дрэнна, бо сведчыць пра тое, што колькасць беларусаў у цяжкім матэрыяльным стане не змяншаецца.
Беларускі дабрачынны фонд «Дар лёсу» арганізаваны ў 2021 годзе і знаходзіцца ў касцёле Святога Аляксандра на плошчы Трох крыжоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






