У Варшаве беларусы ў суботу і нядзелю адзначалі «Восеньскія дзяды». У суботу падаваліся памінальныя запіскі на службе ў грэка-каталікоў, у нядзелю на акцыі «Дзяды» ля помніка Каперніку ўспаміналі беларусаў, што ахвяравалі сваімі жыццямі за свабоду Беларусі і Украіны.

Гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскай арганізацыі «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:
– У беларусаў некалькі разоў на год ёсць дзень, калі аддаецца даніна павагі памяці памерлых. Але менавіта восеньскія дзяды – яны асаблівыя. Вясной на Радаўніцу мы ідзем адведаць памерлых на могілкі. А восенню мы завём іх да сябе ў госці.
Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі: Гэтая акцыя як раз падкрэслівае тое, што адбываецца проста сёння. Тое, што ў Беларусі фактычна нішчыцца памяць народа.
Акрамя успамінаў пра слынных сыноў Айчыны, чыталі вершы, спявалі песні. Таксама абмеркавалі і апошнія навіны па Беларусі ў сувязі з закрыццём Літвой мяжы.
Апошні акорд акцыі – сумесны фотаздымак.

Цалкам матэрыял:















Беларускае Радыё Рацыя






