
Ян Маліцкі ў час візіту ў наша радыё
У Варшаве напалі на дырэктара праграмы імя Каліноўскага Яна Маліцкага,
У ноч на 20 снежня ў Казіміраўскім парку, што ў цэнтры Варшавы, быў замах на жыццё кіраўніка Цэнтру і дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.
Выконваючы абаязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Баркоўскі выказаўся з нагоды інцыдэнту:
«Ужо доўгія гады Праграма Каліноўскага ёсць надзейным інструментам атрымання якаснай адукацыі для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, якія зазналі рэпрэсіі і палітычна матываваныя прысуды на радзіме. Само існаванне падобнай праграмы – гэта вялікі галаўны боль для спецслужбаў дыктатара.
Для будучай дэмакратычнай Беларусі тая справа, якая рэалізуецца сіламі праграмы, мае вялізарнае стратэгічнае значэнне, бо маладыя па-еўрапейску адукаваныя людзі з выразнай грамадзянскай пазіцыяй – гэта той актыў, які зможа адыграць прынцыповую ролю ў дэмакратычных пераўтварэннях нашай краіны.
Мы рашуча асуджаем напад на Дырэктара Стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафесара Яна Маліцкага, з высокай доляй верагоднасці зроблены рукамі або прадстаўнікоў спецслужбаў, або іх памагатых.
Нашыя думкі з праферасам Янам Маліцкім, якому мы зычым найхутчэйшай папраўкі.
Праграма Каліноўскага ахоплівае досыць вялікую катэгорыю беларускіх маладых інтэлектуалаў і мы вельмі ўдзячныя Міністэрству замежных спраў Польшчы за яе сталую падтрымку і ўзаемадзеянне»
Прэс-служба Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, ТГ канал @CabinetBelarus






