У акруговым судзе Варшавы сёння пачаўся разгляд справы 23-гадовага Дорыяна С., якога вінавацяць у згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы Герцен. Карэспандэнты «Белсату» паведамляюць пра ўзмоцненыя захады бяспекі. Паліцыя не выключае правакацыяў і спробаў напасці на меркаванага забойцу.
Паколькі цікавасць да працэсу вялікая, то перад залаю суда вельмі шмат медыяў.
Суд пачаўся ва ўмовах узмоцненых захадаў бяспекі. Паліцыянты кажуць, што не выключаюць правакацыяў і спробаў нападу на абвінавачванага.
Сёння суд заслухае абвінавачанага і сведкаў, на наступным пасяджэнні 16 снежня – псіхіятра і сексолага.
Неафіцыйна выданьне Wyborcza даведалася, што блізкія Лізаветы хацелі, каб суд быў адкрытым, аднак адвакат абвінавачанага падаў хадайніцтва аб закрыцьці працэсу. Публічным могуць зрабіць толькі прысуд.
25-гадовая беларуска была згвалтаваная ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Паводле папярэдніх звестак, нападнік прыставіў нож да горла дзяўчыны, згвалтаваў яе, душыў і кінуў без прытомнасці. Шэсць дзён польскія дактары змагаліся за жыццё беларускі, але ўратаваць яе не ўдалося: 1 сакавіка Ліза памерла ў рэанімацыі.