Удзельнікі акцыі «Ультыматум», якая прайшла 28 траўня ў Варшаве, распаўсюдзілі заявы ў розных дзяржаўных установах Варшавы і ў амбасадах Нямеччыны і Францыі. У заявах – заклікі паставіць ультыматум рэжыму Лукашэнкі: альбо вызваленне ўсіх палітвязняў, альбо спыненне ўсіх грузапатокаў з Беларусі ў Еўразвяз.

Кажа адзін з арганізатараў акцыі, палітолаг Зміцер Балкунец:
– Акцыя гэтая прымеркавана да праблемаў палітзняволеных, і мы сабралі подпісы жыхароў розных краін. Гэта зварот да ўрада Польшчы наконт палітвязняў, каб яны змаглі выставіць ультыматум да Лукашэнкі і прыняць меры па вызваленні палітвязняў у Беларусі. І гэты аспект накіраваны на тое, каб спыніць часова чыгуначны і іншы рух на мяжы для грузаў.
Таксама перададзены ліст з аналагічнай прапановай, пад якім падпісаліся 40 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.
На апошнюю акцыю «Ультыматум» у Варшаве прыйшло няшмат людзей, што, канешне, уплывае на вынікі мерапрыемства, гавораць удзельнікі акцыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




Беларускае Радыё Рацыя






