BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнямі

У Варшаве прайшла чарговая акцыя ў знак салідарнасці з палітвязнямі, якіх катуюць у калоніях і турмах Беларусі.

Мерапрыемства было нешматлюдным, але гэта былі тыя беларусы, якія адчуваюць адказнасць перад сваімі сябрамі, роднымі, аднадумцамі, – гаворыць арганізатар акцыі, сябра грамадскай арганізацыі «Беларусы Варшавы» і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Васіль Плешкуноў:

-Паліна Шарэнда-Панасюк на апошняй прэс-канферэнцыі сказала, чаму няма санкцый па палітзняволеных? Якія могуць быць перамовы з тэрарыстамі? Тое, што мы зараз чуем ад нашых палітзняволеных, якія выйшлі на волю, узрушвае і абурае. Таму што той, хто захапіў уладу ў нашай краіне, ён адной рукой адпускае палітзняволеных, а другой затрымлівае. Прычым затрымлівае нашмат болей. За адзін толькі студзень былі схоплены больш за 500 чалавек.

У канцы была агучана чарговая тэма акцыі на 23 лютага: гадавіна смерці ў турме палітзняволенага праваабаронцы Ігара Ледніка і салідарнасць з палітзняволенымі жанчынамі, якіх асабліва катуюць за кратамі. Быў зроблены традыцыйны агульны здымак удзельнікаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя