BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла імпрэза да Дня Незалежнасці Беларусі

У Беларускім Доме Варшавы 24 жніўня прайшла імпрэза, прысвечаная Дню Незалежнасці Беларусі 25 жніўня. Падрыхтаваў і правёў свята нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь» у Беларускім Доме Варшавы. 

Зянон Пазьняк

Гаворыць кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк:

-25 жніўня адбыўся Дзень незалежнасці Беларусі. Беларусь стала Рэспублікай Беларусь – суверэннай, свабоднай і легітымнай. І прадаўжае жыць да сённяшняга дня. Хоць у цяжкіх умовах, але жыве, ніхто не можа нічога з ёй зрабіць і не зробіць. Таму дата 25 жніўня яна існуе ў нашай гісторыі як найвялікшая дата. І які б там Лукашэнка чаго не мяняў і не прыдумваў розныя фокусы, нічога з гэтага не атрымаецца. Гэта фікцыя.

Падчас трохгадзіннай імпрэзы была расказана гісторыя барацьбы за незалежнасць, чыталіся беларускія  вершы, выконваліся беларускія песні.  Скончылася свята Дня Незалежнасці Беларусі гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які стоячы спявала ўся зала.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя