BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве прайшла традыцыйная беларуская акцыя

У Варшаве каля помніка Мікалая Каперніка адбылася традыцыйная беларуская акцыя.

“Гэтым разам мы звярнуліся да палітычных змен у Польшчы і далейшага лёсу ў краіне беларусаў”, – распавёў арганізатар падзеі, актывіст Васіль Плешкуноў.

-Беларусы, якія зараз у Польшчы, упершыню ўбачылі, што ёсць сапраўдныя выбары. Тыя, якіх яны не бачылі ўжо 30 год. І зараз, насамрэч, мы крыху хвалюемся, што з намі будзе далей. З таго, што ўсё ж такі памянялася ўлада, і як яна зараз паставіцца да тых беларусаў, што зараз у Польшчы.

З прамовамі падчас акцыі выступілі дырэктарка беларускага шэлтару ў Варшаве Ганна Федаронак, лідар Руху Саліданасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык і іншыя.

Цалкам матэрыял:

Побач з акцыяй разгортваўся марафон. Спартыўныя падзеі пачаліся ў пятніцу і працягваліся да вечару нядзелі.

Беларускае Радыё Рацыя