У акцыі прынялі ўдзел грамадска-палітычныя дзеячы, сярод якіх – прадстаўнікі Руху Салідарнасці “Разам”, ксёндз Вячаслаў Барок, выконваючы абавязкі прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Павел Баркоўскі. Выступіў на падзеі і намескнік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага Антрыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка.

Ён адзначыў: “Для мяне было важна далучыцца да падзеі як з агульна беларускай прычыны, так і асабістай”.
-Гэта самая жудасная тэхнагенная катастрофа, якая здарылася і мела вельмі негатыўныя наступствы для беларускага народа, для нашай краіны. Але і асабістыя, таму што мой родны дзядзька Вячаслаў быў ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ён адказваў за пабудову, за праектаванне ачыстных збудаванняў. І пазней ён памёр ад лейкаміі крыві. І я яго ўзгадваю ў гэты дзень вельмі добрымі, цёплымі словамі.
Акцыя адбылася на Плошча ля Нацыянальнага Музея Тэхналогіі ў цэнтры Варшавы.










Беларускае Радыё Рацыя






