BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве разгледзелі справу беларускага экс-палітвязня

У Варшаве сёння, 29 студзеня, разгледзелі справу беларускага экс-палітвязня Алеся Папковіча, якога згодна з Дублінскім рэгламентам збіраліся дэпартаваць з Польшчы ў Літву. Ваяводскі адміністрацыйны суд згадзіўся з працэдуральнымі парушэннямі ў справе і аргументацыяй індывідуальнай сітуацыі, таму адмяніў папярэдняе рашэнне.

Алесь Папковіч

Думкамі пасля выраку падзяліўся Алесь Папковіч:

-Яшчэ не ўсё скончана, але на сённяшні момант ёсць надзея, што ўсё будзе добра. І я застануся з сям’ёй тут, у Польшчы. Тое, чаго я намагаўся. Дзякуй усім, хто прыйшоў! Гэта вельмі важна, бо гэта не толькі мая праблема – гэта агульная праблема ўсіх беларусаў. Шмат хто можа сутыкнуцца і ўжо сутыкаўся з такімі праблемамі. І гэта вельмі важна, калі ёсць падтрымка. Эмоцыі пазітыўныя.

Нагадаем, Алесь Папковіч быў затрыманы ў 2022 годзе і да 2024-га адбываў пакаранне ў калоніі ў Беларусі. Пасля актывіст эвакуяваўся па літоўскай візе ў Польшчу, дзе знаходзяцца яго родныя.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя