У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі ў пятніцу, 27 сакавіка, уручылі ўзнагароды Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Выбітным, па меркаванні арганізацыі, асобам падарылі медалі Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі». Сярод адзначаных былі пісьменніца Святлана Курс, актрыса Крысціна Дробыш, журналіст Сцяпан Пуціла і іншыя.

Распавядае прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінету па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі:
-Мы ўручалі медалі тым асобам, якія былі ўзнагароджаны за апошнія некалькі месяцаў. І так атрымалася, што сёння ў нас такі зорны склад, публічна ўручаліся чатыры Медалі “За плённую працу” і адзін Медаль Францыска Скарыны. І гэта такія асобы, як Аляксандр Мілінкевіч, Святлана Курс, Крысціна Дробыш, Ігар Сігоў і Сцяпан Пуціла. Кожны з іх прынёс пэўны плён, пэўную карысць Беларусі, якія, я думаю, для многіх відавочныя.
Узнагароды дзеячам уручала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.
Цалкам гутарка:














Беларускае Радыё Рацыя






