BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі

У цэнтры Варшавы адбылася акцыя памяці па забітым рэжымам у 2020 годзе 31-гадовым Раману Бандарэнку. Малады чалавек быў забіты за тое, што зрабіў спробу спыніць людзей, якія зрэзвалі бел-чырвона-белыя стужкі ў яго двары.

Гаворыць удзельнік акцыі – намеснік кіраўніцы Аб´яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка:

  Вельмі важна беларусам збірацца ў гэты дзень і ўшаноўваць памяць беларускіх герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду, волю для нашага беларускага народа. Яны аддавалі сваё жыццё дзеля нацыі, дзеля дзяржавы. У прыватнасці, героямі для нас з’яўляюцца Раман Бандарэнка, Тарайкоўскі, Ашурак, Пушкін, Зельцар. На жаль, гэты спіс мы можам працягваць і працягваць...

Дождж, які быў у гэты дзень, не стаў перашкодай для беларусаў Варшавы, каб аддаць даніну памяці Раману Бандарэнку і ўсім змагарам, якія загінулі за вольную Беларусь ад злачыннага рэжыму.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя