У Варшаве адбыўся вечар памяці ваяра Палка Каліноўскага Васіля “Атама” Грудовіка.

Падчас падзеі выступіў гурт Belarusain Truestory, у якім граў дабраахвотнік. Таксама са сцэны выступілі сябры актывіста, сярод якіх быў і Раман Корбут. Ён падзяліўся поглядам на падзею:
– Мы зараз аддаём пашану, па-першае, самому Васілію. Ён здзейсніў подзвіг. Ён пайшоў на вайну, хаця ён не абавязаны быў гэта рабіць. Ён змагаўся за жыцці тых людзей, якія жывуць спакойным мірным жыццём. Імёнамі такіх людзей будзем называць вуліцы, праспекты, плошчы. Такіх людзей мы называем як прыклад, таму што ў яго было пачуццё справядлівасці, дакладна выражаныя каштоўнасці. І на такіх падзеях я аддаю пашану.
Імпрэза адбылася ў клубе Beer Station Praga.








Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя