BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве зафіксавалі сачэнне за беларускімі сем’ямі з дзецьмі

17 студзеня каля памяшкання ў цэнтры Варшавы, куды беларусы водзяць дзяцей на тэатральны гурток, невядомая жанчына фатаграфавала бацькоў з дзецьмі. Пасля выкліку паліцыі яна ўцякла.

Сведка, бацька адной з выхаванак гуртка Ігар Кулей раіць у падобных сітуацыях дзейнічаць выключна ў прававым полі і неадкладна паведамляць паліцыі:

-Гэтаж не першы раз. Колькасць такіх выпадкаў сведчыць пра тое, што гэта мае сістэмны характар. Калі мяне пачуюць людзі, якія будуць у такіх жа сітуацыях, я заклікаю не баяцца, мы сапраўды ў прававых дзяржавах зараз знаходзімся па-за Беларуссю. І мы можам не баяцца падыходзіць, задаваць пытанні людзям.

Паводле Кулея, падобныя інцыдэнты могуць мець на мэце псіхалагічны ціск на беларусаў у выгнанні. На яго думку, спецслужбы Беларусі могуць выкарыстоўваць такіх «назіральнікаў» для стварэння атмасферы страху і недаверу, а таксама для спроб агентурнай апрацоўкі беларускай супольнасці за мяжой.

Спасылка на пост у ФБ:

https://www.facebook.com/igor.kuley/posts/pfbid02659cSLVCQNxBMkau3NjfSs3nMvtWGLThu9v1gsgQPyTHQ7CieVTfhqN9vHfKDgq1l.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Ігара Кулея