BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ватыкане паведамілі пра паляпшэнне стану здароўя папы Францішка

Ватыкан паведаміў у суботу аб паступовым нязначным паляпшэнні стану папы Францішка, які больш за тры тыдні знаходзіцца ў бальніцы з-за падвойнай пнеўманіі. У нядзелю ўжо чацвёрты раз запар будзе апублікаваны тэкст разважанняў Папы над малітвай “Анёл Панскі” і яго прывітанне.

У медыцынскім бюлетэні адзначаецца: «Клінічны стан Святога Айца заставаўся стабільным у апошнія дні і, такім чынам, сведчыць аб добрай рэакцыі на тэрапію. Адзначаецца паступовае невялікае паляпшэнне». Як адзначаецца, лекары, жадаючы ацаніць паляпшэнне стану Папы Рымскага, пакуль устрымліваюцца ад далейшых прагнозаў. У заяве таксама гаворыцца, што ў суботу Папа маліўся ў капліцы прыватнага апартаменту, а пасля абеду адпачываў і працаваў.

Беларускае Радыё Рацыя