У Ваўкавыску на наступным тыдні будуць судзіць палітвязня Вадзіма Гусева за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Паведамляе Праваабарончы Цэнтр « Вясна».

Вадзім Гусеў са Шчучына адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу паводле артыкула 328 КК, дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі.
Летась у ліпені ў Шчучыне над Вадзімам адбыўся суд. Згодна з абвінавачваннем, будучы ў ПУАТ, ён напісаў «абразлівыя» каментары пра прадстаўнікоў улады, за што яго асудзілі на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Цяпер стала вядома, што 22 студзеня ў Ваўкавыску адбудзецца чарговы суд над палітвязнем. Гэтым разам яго абвінавачваюць у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі. Справу будзе разглядаць Мікалай Сяргейка.